Запуск карабля «Саюз МС-25» зь беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай да Міжнароднай касьмічнай станцыі адбудзецца 21 сакавіка.
Як піша «РИА Новости» з спасылкай на «Роскосмос», «старт ракеты „Саюз-2.1а“ з караблём „Саюз МС-25“ з 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур плянуецца 21 сакавіка 2024 года».
Касманаўта-беларуса Алега Навіцкага выбралі камандзірам карабля. Разам зь імі ў якасьці бортінжынэра адправіцца астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі.
Марына Васілеўская, якую выбралі для палёту на МКС, з 2017 годупрацуе ў авіякампаніі «Белавія» бортправадніцай. Летась у сьнежні яна пасьпяхова прайшла выпрабаваньні на цэнтрыфузе, дзе перанесла васьміразовую перагрузку.
Палёт будзе кароткатэрміновым, у космасе Васілеўская правядзе ня больш за месяц.