Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская касьмічная дасьледчая станцыя «Луна-25» разьбілася пры сутыкненьні зь Месяцам


Запуск «Луны-25»
Запуск «Луны-25»

Станцыя стартавала з касмадрому «Ўсходні» 11 жніўня і стала першай у Расеі. Раней была яшчэ савецкая місія ў 1976 годзе.

Апошняя месяцовая станцыя СССР «Луна-24» выканала сваю місію 47 гадоў таму: пасьля мяккай пасадкі ў экватарыяльнай зоне натуральнага спадарожніка Зямлі яна правяла дасьледаваньні і даставіла на Зямлю 170 грамаў рэгаліту.

З расейскай станцыяй 19 жніўня згубілі сувязь. Як паведаміў «Роскосмос», станцыя перайшла на незаплянаваную арбіту і разьбілася пры сутыкненьні зь Месяцам.

«19 жніўня ў адпаведнасьці з праграмай палёту „Луны-25“ была прадугледжана выдача імпульсу для фармаваньня яе перадпасадкавай эліптычнай арбіты. Каля 14:57 маскоўскага часу сувязь з „Луной-25“ перарвалася.

Рэалізаваныя 19 і 20 жніўня мерапрыемствы па пошуку апарата і ўваходжаньні зь ім у сувязь вынікаў не далі. Па выніках папярэдняга аналізу, у сувязі з адхіленьнем фактычных парамэтраў імпульсу ад разьліковых, апарат перайшоў на незаплянаваную арбіту і спыніў сваё існаваньне ў выніку сутыкненьня з паверхняй Месяца.

Пытаньнямі высьвятленьня прычын страты „Луны“ зоймецца адмыслова сфармаваная міжведамасная камісія», — гаворыцца ў заяве «Роскосмоса».

Паводле пляну, «Луна-25» мелася запаволіць палёт перад Месяцам і сесьці на яго, распачаць дасьледаваньні. Навуковая апаратура станцыі мелася шукаць на Месяцы ваду і вывучаць экзасфэру спадарожніка Зямлі. Запуск праекту ў розны час зрывалі недахоп фінансаваньня, аварыі і санкцыі, першая ідэя запусьціць яго паўстала яшчэ ў 1997, першы запуск плянавалі ў 2000-м, але ў выніку ідэю рэалізавалі толькі цяпер.

Першапачаткова ў «Роскосмосе» чакалі, што «Луна-25» будзе адзіным апаратам, які будзе вывучаць Паўднёвы полюс Месяца, але ў той жа раён сваю аўтаматычную станцыю «Чандраян-3» накіравала Індыя. Гэтая станцыя ўжо ў жніўні павінна прыбыць на паверхню Месяца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG