Рада абароны Чарнігаўскай вобласьці ўхваліла рашэньне аб узмацненьні захадаў бясьпекі для мясцовых жыхароў у пяцікілямэтровай зоне ад мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.
«Для бясьпекі мясцовых жыхароў у пяцікілямэтровай зоне каля мяжы Дзяржаўная памежная служба ўзмоцніць кантроль за перамяшчэньнем цывільных», — паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус.
Цяпер для знаходжаньня на памежнай тэрыторыі, якую павялічылі да 5 кілямэтраў, грамадзяне павінны будуць атрымаць дазвол.
Камэнданцкая гадзіна ў рэгіёне будзе дзейнічаць ад поўначы да 4-й гадзіны раніцы. Гандлёвым сеткам забаронена прадаваць алькаголь з 22-й да 9-й гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна на памежжы зь Беларусьсю і Расеяй увяла абмежаваньні. Каго яны датычацьПерад расейскім ваенным уварваньнем і пасьля таго, як на мяжы Беларусі, Польшчы і Літвы пачаўся мігранцкі крызіс, ва Ўкраіне зьмянілі прававы рэжым памежных тэрыторый. У прыватнасьці, памежную паласу павялічылі да 5 кілямэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна на паўночных межах з Расеяй і Беларусьсю ўсталявала больш за паўмільёна супрацьтанкавых мін