Фігурантам справы аб масавых беспарадках можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Прэсавая служба Сьледчага камітэту РФ паведаміла ў тэлеграм-канале, што некалькі супрацоўнікаў паліцыі пацярпелі падчас «масавых беспарадкаў» у Баймаку.
Суд Баймацкага раёну Башкартастану пакараў экс-старшыню забароненай у Расеі арганізацыі «Башкорт» Фаіля Алсынава 4 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Алсынаў не чакаў такога, яго ўзялі пад варту ў залі суду. Актывіста прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 282 КК РФ («Распальваньне нянавісьці або варожасьці, а роўна прыніжэньне чалавечай годнасьці»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Башкартастане засудзілі актывіста, працэс над якім выклікаў шматысячныя мітынгі і сутыкненьні з паліцыяйКрымінальную справу супраць актывіста завялі на просьбу кіраўніка Башкартастану Радыя Хабірава. Кіраўнік рэгіёну запатрабаваў прыцягнуць Алсынава да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці па абвінавачаньні ў «распальваньні міжнацыянальнай варожасьці», у «закліках да антыдзяржаўных выступленьняў» і «да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці», а таксама за «дыскрэдытацыю Ўзброеных сіл Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На вялікім мітынгу ў Башкартастане патрабуюць адстаўкі кіраўніка рэспублікіУ Баймаку пасьля абвяшчэньня прысуду Алсынаву пачаліся сутыкненьні з паліцыяй. 17 студзеня падтрымаць актывіста да суду прыйшлі некалькі тысяч чалавек. Сілавікі перакрылі пад’езды да будынку суду, людзі мусілі кідаць свае аўтамабілі і ісьці пешшу. Акрамя таго, у Баймаку практычна цалкам заглушылі інтэрнэт.
Днём раней, 16 студзеня, жыхары гораду Баймак у Башкартастане правялі масавы мітынг, на якім патрабавалі адстаўкі кіраўніка рэспублікі Радыя Хабірава. Заклікі гучалі каля Баймацкага раённага суду, дзе разглядалася справа Фаіля Алсынава.