Артура Пядзько абвінавачваюць у перадачы пэрсанальных зьвестак больш як 500 службовых асоб.
17 студзеня пачынаецца суд над палітвязьнем Артурам Пядзько, вядучым інжынэрам «Мінскэнэрга», паведамляе «Позірк». Працэс вядзе судзьдзя Сяргей Хрыпач.
Яму прад’явілі абвінавачаньне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК РБ («дапамога ў распальваньні варажнечы, зьдзейсьненай групай асоб») за перадачу пэрсанальных зьвестак больш як 500 службовых асоб.
Затрымалі Артура Пядзько 23 лістапада 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 студзеня: 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у пасьлявыбарным пратэсьце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 студзеня: затрыманьні ў мястэчку Моталь на Берасьцейшчыне; новыя выракі за ўдзел у пратэстах 2020-га