Як піша @onlinerby, пакупніку трэба падпісаць ахоўнае абавязаньне, бо гэта гісторыка-культурная каштоўнасьць.
Слонімская сынагога — адна з найстарэйшых у Беларусі. Яе пабудавалі ў 1642 годзе ў стылі барока. Яна дзейнічала да 1940 году, а пасьля ІІ усясьветнай вайны камуністы зрабілі ў ёй склад і гандлёвыя памяшканьні.
Апошняй уладальніцай была дзіцячая пісьменьніца, якая выступае пад псэўданімам Яанна Рыўз (сапраўднае імя — Ілона Караваева). Яна заплаціла каля 30 тысяч рублёў. Каб набыць сынагогу, яна прадала кватэру ў Менску, пры гэтым ня ведаючы, што будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. У чэрвені 2022 году Караваева зьліквідавала фонд, які зьбіраў сродкі на рэканструкцыю, праз санкцыі і вайну ва Ўкраіне.
Цяпер будынак належыць Слонімскаму райвыканкаму.
Цэнтар габрэйскага мастацтва ў Ерусаліме ўключыў сынагогу ў лік 7 найбольш важных гістарычных сынагог Эўропы, якім пагражае небясьпека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Слонімскую сынагогу зноў спрабуюць прадаць. Мінулая ўладальніца адмовілася ад праекту з пачаткам вайны ва Ўкраіне