Дзень у гісторыі
1401 — заключаная Віленска-Радамская унія, скіраваная на збліжэньне ВКЛ і Польшчы.
1654 — Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.
1871 — у Вэрсальскім палацы пад Парыжам, па заканчэньні прайгранай французамі франка-прускай вайны, абвясьцілі стварэньне Нямецкай імпэрыі.
1918 — адкрылася першае і адзінае пасяджэньне Ўсерасейскага Ўстаноўчага сходу ў Петраградзе, які на наступны дзень быў разагнаны бальшавікамі.
1919 — пачалася Парыская мірная канфэрэнцыя, якая падсумавала вынікі Першай сусьветнай вайны і паспрыяла стварэньню новай сыстэмы міжнародных адносін.
У гэты дзень нарадзіліся
1689 — Шарль Люі дэ Мантэск’ё, францускі правазнаўца і філёзаф.
1882 — Алан Аляксандар Мілн, ангельскі пісьменьнік, аўтар аповесьцяў пра Віні-Пуха.
1882 — Ёсіф Лангбард, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў Дому ўраду, Акадэміі навук, Опэрнага тэатру ў Менску і іншых.
1895 — Лявон Більдзюкевіч, пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінізму.
1912 — Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст, вязень ГУЛАГу, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода.
1936 — Васіль Сёмуха, перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
У памяці
1936 — Рэд’ярд Кіплінг, ангельскі празаік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1907).
1984 — Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі.
2011 — Віталь Тарас, беларускі журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода, сын пісьменьніка Валянціна Тараса.
2023 — Леакадзія Шышэя, дзяячка паваеннага супраціву, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерла ўдзельніца беларускага антысавецкага супраціву Леакадзія Шышэя