Паліцыя Бэльгіі знайшла скрадзеныя карціны Пікаса і Шагала ў склепе ў горадзе Антвэрпэн. Пра гэта паведамілі ў аўторак мясцовыя ўлады, дадаўшы, што творы мастацтва ўсё яшчэ знаходзяцца ў добрым стане, піша Reuters.
Карціны Пабла Пікаса «Tête» («Галава») і Марка Шагала «L’homme en prière» («Чалавек у малітве») былі скрадзеныя ў калекцыянэра мастацтва ў ізраільскім Тэль-Авіве. Гэта адбылося яшчэ ў 2010 годзе. Сумарна творы ацэньваюцца ў 900 000 даляраў.
У момант крадзяжу таксама забралі ювэлірныя вырабы на 680 тысяч даляраў, але знайшліся толькі карціны.
Мясцовая паліцыя пачала расьсьледаваньне, калі крыніца паведаміла ім, што грамадзянін Бэльгіі прапаноўваў абодва творы мастацтва на продаж.
Мясцовы пракурор адзначыў, што галоўны падазраваны арыштаваны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карціну Марка Шагала «Над горадам» прадалі на аўкцыёне Sotheby’s больш як за 15 мільёнаў даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што агульнага паміж скрыпкай, балалайкай і Маркам Шагалам