Беларусь — краіна з насельніцтвам самага сталага веку ў Эўразійскім эканамічным саюзе

Сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі ў 2023 годзе склаў 41 год. У той жа час у Кіргізстане гэты паказчык роўны 28 гадам.

Пра гэта піша выданьне Thinktanks.by са спасылкай на дэмаграфічны зборнік, выдадзены Эўразійскай эканамічнай камісіяй.

Паводле дадзеных зборніка, сярэдні ўзрост насельніцтва па краінах ЭАЭС разьмеркаваны наступным чынам:

Беларусь — 41,2 года;

Расія — 40,7;

Армэнія — 37,4;

Казахстан — 32,1;

Кіргізстан — 28,3.

Людзі ва ўзросьце 65 гадоў і старэйшыя складаюць у Беларусі 16,5% насельніцтва. Такі ж працэнт людзей сталага веку мае і Расея. У Кіргізстане гэтая доля складае 5,4%, у Казахстане — 8,5%.

Разьмеркаваньне насельніцтва Беларусі па ўзросьце паводле перапісаў

Беларусь — самая «жаночая» краіна. Доля жанчын складае 53,8%, што крыху вышэй, чым у астатніх краінах ЭАЭС. Самая «мужчынская» краіна — Кіргізстан, дзе доля мужчын складае 49,5%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомель — мінус 2182 чалавекі за год, Магілёў — мінус 2098. Як скарачаецца колькасьць жыхароў Беларусі. Мапа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Насельніцтва Беларусі за год зьменшылася амаль на 55 тысячаў чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жэстачайшая» безадказнасьць. Чаму насуперак жаданьню Лукашэнкі беларускі ня хочуць нараджаць дзяцей
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горш, чым у 1995-м. У Беларусі працягвае падаць нараджальнасьць