Пасьля арышту прафэсара Вячаслава Марозава ў эстонскім унівэрсытэце паведамілі, што спынілі зь ім працоўныя адносіны.
Прафэсара Тартускага ўнівэрсытэту, грамадзяніна Расеі Вячаслава Марозава 3 студзеня затрымалі і арыштавалі ў Эстоніі праз падазрэньне ў працы на расейскія спэцслужбы, паведамляе ERR з спасылкай на пракуратуру рэспублікі.
Дэталі выстаўленых супраць яго абвінавачаньняў не раскрываюцца.
Марозаў працаваў прафэсарам паліталёгіі ў Інстытуце палітычных дасьледаваньняў імя Югана Шутэ Тартускага ўнівэрсытэту. З 2016-га па 2023 год ён дасьледаваў адносіны Эўразьвязу і Расеі, а зь верасьня 2023 году займаў пасаду прафэсара міжнароднай палітычнай тэорыі.
Ва ўнівэрсытэце паведамілі, што пасьля затрыманьня спынілі працоўныя адносіны з Марозавым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы за 14 месяцаў затрымалі 22 шпіёны зь Беларусі і Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працаваў у Маскве нянькай, кінула журфак БДУ. Што вядома пра затрыманых у Польшчы нібыта за шпіянаж беларусаў