Беларуская чыгунка патлумачыла, чаму на менскім вакзале заляпілі надпісы на ангельскай мове

Менскі чыгуначны вакзал

На чыгуначным вакзале Менску схавалі надпісы на ангельскай мове, скараціўшы колькасьць моваў з трох да дзьвюх.

Словы «Train», «Route», «Numeration from», «Arrival», «Departure», «Track», «Delay» і іншыя, якія дапамагалі замежным гасьцям арыентавацца на вакзале і знайсьці патрэбныя пэрон, каляіну і цягнік, цяпер заляпілі стужкай, падобнай да ізаляцыйнай.

Фота можна паглядзець на сайце blizko.by.

У Беларускай чыгунцы Свабодзе патлумачылі з гэтай нагоды, што цяпер «інфармацыя на вакзалах даецца на дзьвюх мовах, расейскай і беларускай».

Раней улады правялі кампанію па ліквідацыі дарожных знакаў і паказальнікаў на беларускай лацінцы. У прыватнасьці, беларуская лацінка зьнікла са сталічнага мэтро.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высьветлілася, якая арганізацыя дэмантавала памятны знак паўстанцам на чыгуначным вакзале Горадні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праца практычна завершаная». На Гомельшчыне адсправаздачыліся аб ліквідацыі лацінкі ў назвах геаграфічных аб’ектаў вобласьці