Паміж Польшчай і Расеяй шпіёнскі скандал, да якога можа быць датычнай і Беларусь

Томаш Семоняк

У Варшаве заявілі, што не пацьвярджаюць зьвестак аб затрыманьні ў Расеі польскага шпіёна.

Міністар-каардынатар польскіх спэцслужбаў Томаш Семоняк (Tomasz Siemoniak) заявіў, што інфармацыя аб затрыманьні ФСБ Расеі польскага шпіёна не адпавядае рэчаіснасьці.

Паводле яго, польскія службы ацэньваюць справу як прапагандысцкую правакацыю, якая таксама можа быць зьвязаная са сьнежаньскім арыштам грамадзянкі Беларусі ў Польшчы:

«Гэта можа быць таксама зьвязана з тым, што некалькі тыдняў таму, яшчэ ў сьнежні, Агенцтва ўнутранай бясьпекі затрымала за шпіянаж грамадзянку Беларусі, а мы ведаем, як цесна супрацоўнічаюць службы Беларусі і Расеі. Я не пацьвярджаю, ніякага затрыманьня за супрацу з польскімі службамі. Гэта доказ таго, што Польшча застаецца мэтай правакацыйных дзеяньняў Расеі», — заявіў Томаш Семоняк.

  • Нядаўна Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла аб затрыманьні супрацоўніка аднаго са стратэгічных прадпрыемстваў, які нібыта перадаваў польскай выведцы зьвесткі са свайго месца працы. На яго завялі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве заявілі аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі за плянаваньне дывэрсіі супраць энэргетыкі Ўкраіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы затрымалі беларуску, якая перадавала КДБ інфармацыю пра дыяспару