Мэта візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Давос — знайсьці новых саюзьнікаў для дэмакратычнай Беларусі, сустрэцца з палітыкамі высокага ўзроўню, а таксама выступіць за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі і рэгіёне, паведамляе яе прэсавая служба.
Вядома, што Ціханоўская зьбіраецца двойчы выступіць у імпэзах афіцыйнай праграмы Форуму:
- на панэлі высокага ўзроўню «Абараняючы Адзіны фронт Эўропы» разам з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэзыдэнтам Вэнгрыі Каталін Новак, прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плянковічам і міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітром Кулебам.
- на панэлі па свабодзе слова «Куды рухаецца свабода слова?» разам з прадстаўнікамі вядучых міжнародных СМІ.
Зьбіраецца Ціханоўская выступіць і на іншых імпрэзах падчас форуму:
- аб дэмакратыі на панэлі «Факты і выдумкі: будучыня дэмакратыі» у Бэльгійскім доме;
- аб сытуацыі ў Беларусі ў Грэчаскім доме, аб Украіне і Беларусі ў панэлі CNBC.
Сьвятлана Ціханоўская таксама плянуе сустрэцца Маркам Рутэ (прэмʼер-міністар Нідэрляндаў), Янам Джамбонам (прэмʼер-міністар Фляндрыі), Джэймі Флаем (былы прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода).
Яна таксама плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі прыватнага сэктару і тэхналягічных кампаній, у тым ліку Google, а таксама ўзяць узел у вячэры амэрыканскага інвэстара Біла Браўдэра, абмеркаваньні на высокім ўзроўні будучыню Эўропы на штогадовых сходах IGWEL і вячэры жанчын-лідэрак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская папрасіла прэмʼер-міністра Фінляндыі спрасьціць беларусам працэдуру легалізацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская дэлегацыя сустрэлася з амбасадарам ЗША ў Польшчы Бжэзінскім. ФОТА