Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што Расея не адмовілася ад сваіх плянаў дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове.
«Мы ведаем, што гэтай вясной Расея адновіць свае дзеяньні для дэстабілізацыі сытуацыі», — сказала Мая Санду, якую працытавала румынскае інфармацыйнае агенцтва Agerpress.
Паводле яе, папярэдні год Расея для дэстабілізацыі сытуацыі ў Малдове кожны раз спрабавала выкарыстаць рэжым у Прыднястроўскім рэгіёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз ухваліў гістарычнае рашэньне аб будучым далучэньні Ўкраіны і Малдовы, але наперадзе новыя выпрабаваньні«Мы ўсьведамляем гэтыя рызыкі і прымаем усе меры, каб прадухіліць гэтую дэстабілізацыю. Мы размаўляем з грамадзянамі, паведамляем ім аб гэтых рызыках, як і летась, калі Расея мела намер скінуць урад (Малдовы. — РС). Мы разам з грамадзянамі і дзяржаўнымі інстытутамі спрабуем абараніць сябе ад гэтых рызык, але ў нас яшчэ ёсьць над чым папрацаваць, усё яшчэ ёсьць уразьлівасьці», — дадала Мая Санду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праэўрапейская партыя Малдовы па выніках выбараў павялічыць сваё прадстаўніцтва ў мясцовых органах улады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова спыняе выплату сяброўскіх унёскаў у СНД і рыхтуецца да выхаду з арганізацыі