Дата дня
15 студзеня 1994 году прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візытам.
Ён правёў сустрэчы са старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам, старшынём Савету міністраў Вячаславам Кебічам, кіраўніком парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянонам Пазьняком. Таксама Клінтан выступіў перад моладзьдзю ў Акадэміі навук і наведаў Курапаты.
Таксама ў гэты дзень
1919 — Марк Шагал заснаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню.
1943 — у ЗША скончанае будаўніцтва Пэнтагону, які лічыцца самым вялікім у сьвеце адміністрацыйным будынкам.
1991 — у Менску быў заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
1994 — беларускія праваахоўнікі выдалі Літве былых кіраўнікоў кампартыі Літвы Мікаласа Буракявічуса і Юозаса Ермалавічуса, якіх абвінавачвалі ў спробе дзяржаўнага перавароту ў студзені 1991 году. Літоўскія камуністы знаходзіліся ў Беларусі нелегальна. Гэта было падставай для закрытага паседжаньня Вярхоўнага Савету, на якім дэпутат Лукашэнка прапанаваў паставіць пытаньне аб адстаўцы старшыні ВС Станіслава Шушкевіча.
1994 — «Народная газета» надрукавала артыкул Зянона Пазьняка «О русском империализме и его опасности», у якім лідэр БНФ напісаў, што і пры «дэмакратычнай» уладзе Расея не пазбавілася імпэрскіх комплексаў. У артыкуле адзначалася, што толькі нацыянальная ідэя і кансалідацыя можа ўратаваць беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму 30 гадоў таму Захад не пачуў папярэджаньні постсавецкіх палітыкаў пра пагрозу імпэрскага рэваншу2001 — Джымі Ўэйлз і Лары Сангер заснавалі Вікіпэдыю.
У гэты дзень нарадзіліся
1662 — Мальер, камэдыёграф Францыі і новай Эўропы, стваральнік клясычнай камэдыі.
1742 — Францішак Нарвойш, беларускі інжынэр, матэматык.
1850 — Соф’я Кавалеўская, расейскі матэматык і мэханік, першая ў сьвеце жанчына-прафэсар.
1891 — Восіп Мандэльштам, расейскі літаратар і перакладчык.
1900 — Павал Горын-Каляда, навуковец і дзяржаўны дзяяч.
1908 — Заір Азгур, скульптар.
1918 — Гамаль Абдэль Насэр, лідэр эгіпэцкай рэвалюцыі, другі прэзыдэнт Эгіпту.
1929 — Марцін Лютэр Кінг, барацьбіт за роўныя правы для афраамэрыканскіх грамадзянаў ЗША.
1936 — Янка Сіпакоў, пісьменьнік.
У памяці
1919 — былі забітыя Роза Люксэмбург і Карл Лібкнэхт, нямецкія камуністычныя палітыкі.
1968 — памёр Ёсіф Стаброўскі, археоляг і краязнавец.
1994 — памёр Генадзь Каханоўскі, гісторык.
2000 — памёр Уладзімер Шыцік, пісьменьнік-фантаст.