Ужо сёньня: дзень памяці Сымона Буднага і Саламона Міхоэлса; дзень народзінаў Ірыны Быкавай

Сымон Будны, партрэт з цыклю "Славутыя асобы Беларусі" Ляілі і Валянціна Варэцаў

Падзеі 13 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 студзеня 1927 году нарадзілася Ірына Быкава, жонка пісьменьніка Васіля Быкава, публікатар ягоных твораў.

Таксама ў гэты дзень

1660 — маскоўскае войска князя Хаванскага захапіла Берасьце падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Горад цалкам спалілі, а жыхароў амаль пагалоўна забілі.

1991 — савецкія войскі ўзялі штурмам будынак тэлецэнтру ў Вільні. У выніку дзеяньняў савецкіх вайскоўцаў каля Дому друку, тэлевізійнай вежы і будынку Літоўскага радыё і тэлевізіі было забіта 14 цывільных асобаў. Гэты дзень адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды.

У гэты дзень нарадзіліся

1841 Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1964 гадоў, найбліжэйшы паплечнік Кастуся Каліноўскага

1893Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня.

Хаім Суцін

1911 Леў Бараг, фальклярыст і этнограф.

1938 Васіль Гроднікаў, беларускі журналіст. У 2005 годзе Гроднікаў быў знойдзены мёртвым у сваёй хаце. Незалежныя журналісты мяркуюць, што Гроднікава забілі і што гэта магло быць зьвязана зь ягонай працай над матэрыялам пра кватэрныя махінацыі ў Маладэчне, «Кідалы-3», дзе ўзгадваліся супрацоўнікі КДБ і МУС.

Васіль Гроднікаў

1940Міхаіл Марыніч, беларускі дзяржаўны і палітычны дзяяч.

Міхаіл Марыніч

У памяці

1593Сымон Будны, беларускі асьветнік і дзяяч Рэфармацыі. Заснаваў у Нясьвіжы друкарню, выдаў па-беларуску кнігу «Катэхізіс». Апошнія гады Будны жыў у Вішневе пад Валожынам, дзе і памёр.

Катэхізіс Сымона Буднага

1654 Януш Кішка, вайсковы дзяяч ВКЛ, гетман вялікі Літоўскі.

1714 Уладзіслаў Дзягілевіч, архітэктар барока.

1885Іван Хруцкі, беларускі мастак.

Іван Хруцкі. «Вікенцій Лісоўскі» — духоўнік Ёсіфа Сямашкі

1935 Мікола Блёдуха, навуковец-геоляг, складальнік першай геалягічнай мапы Беларусі.

1948 — у Менску савецкія спэцслужбы забілі Саламона Міхоэлса, тэатральнага актора, старшыню Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту.

Прэзыдыюм Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту. У цэнтры — Саламон Міхоэлс

1968 Кірыла Арлоўскі, камандзір партызанскага атраду, савецкі дывэрсант, удзельнік замаху на князя Антонія Радзівіла.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А потым дывэрсанты захапілі Стоўпцы і абрабавалі цягнік пад Лунінцам. Да чаго рыхтуюцца ў Польшчы, чуючы «жарты» Лукашэнкі пра вагнэраўцаў

1974 Ёсіф Жыновіч, музыка-цымбаліст, дырыгент, кампазытар.

Помнік Ёсіфу Жыновічу ў Менску на Ўсходніх могілках

1996 Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.

Яўгенія Пфляўмбаўм, Якуб Колас, 1948