За 2023 год беларусы атрымалі каля 59 тысяч дазволаў на знаходжаньне ў Польшчы.
За мінулы год польскія ўлады выдалі беларусам 46 972 дазволы на часовае знаходжаньне і 12 083 дазволы на пастаяннае пражываньне ў Польшчы. Такую інфармацыю прыводзіць Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на Ўпраўленьне ў справах іншаземцаў Польшчы.
Усяго ў Польшчы на 31 сьнежня 2023 году пражывала 119 тысяч беларусаў з сапраўдным дакумэнтам, выдадзеным польскімі ўладамі, які дае права знаходзіцца на тэрыторыі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская дэлегацыя сустрэлася з амбасадарам ЗША ў Польшчы Бжэзінскім. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала дыпляматаў больш як 30 краін спрасьціць умовы легалізацыі для беларусаў