Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, на пераходзе Каменны Лог — Меднікі стаіць 90 аўтамабіляў, Беняконі — Салечнікі — 85. З раніцы перад усімі пунктамі пропуску ў Літву стаялі 275 легкавых машын.
Беларускае ведамства піша, што польскія памежнікі прапусьцілі з 1700 магчымых легкавікоў за дзень толькі 734, гэта 43% ад нормы.
Найбольшая колькасьць легкавых машын — 200 аўтамабіляў — у чарзе на памежным пераходзе Берасьце — Тарэспаль.
Як паведамляюць у тэлеграм-каналах пасажыры аўтамабіляў, час праходу беларуска-польскай мяжы складае каля 12 гадзінаў, каля 10 гадзін марнуецца на Каменны Лог — Меднікі. Пасажыры аўтобусаў паведамляюць пра пільны надгляд на мяжы і тое, што ў беларусах знаходзяць алькаголь і цыгарэты звыш нормы, а таксама забароненыя прадукты. Афармленьне штрафаў на мяжы таксама запавольвае чаргу.
Грузавых аўтамабіляў перад пунктамі пропуску налічваецца 815 адзінак. На польскай мяжы затораў няма, марудна рухаецца чарга перад літоўскімі і латвійскім пунктамі пропуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы налічылі 207 затрыманых па вяртаньні ў Беларусь за мінулы год, гэта мінімум ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 60 гадзінаў чаканьня. Сотні людзей правялі калядную ноч у чэргах на межах Беларусі