За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца 2023-га ў Беларусі ліквідавалі сама меней 1509 некамэрцыйных арганізацый, гаворыцца ў новай справаздачы праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
За 2023 год у Беларусі ліквідавалі ня менш як 336 некамэрцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў і асацыяцый.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец сьнежня 2023 году сама меней 960 НКА знаходзіліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі, з улікам пададзеных у суд пазоваў аб прымусовай ліквідацыі, прымусовага выключэньня з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Колькасьць арганізацый, якія прынялі рашэньне аб самастойнай ліквідацыі, таксама павялічваецца: на канец сьнежня такіх было 549. Праваабаронцы адзначаюць, што рашэньне аб самаліквідацыі прымаецца перш за ўсё з прычыны ціску на чальцоў, супрацоўнікаў НКА, неспрыяльнага прававога асяродзьдзя, агульнай грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі праект закону «Аб асновах грамадзянскай супольнасьці». Пры гэтым больш за тысячу арганізацый зьліквідаваліПрацягваецца практыка ціску ўладаў на канкрэтныя НКА, каб тыя самі прымалі рашэньні аб ліквідацыі: «У маніторынгавы пэрыяд пад прымусовую ліквідацыю падвялі фэліналягічныя, спартыўныя арганізацыі, прафэсійныя аб’яднаньні і аб’яднаньні навукоўцаў», — адзначаюць праваабаронцы Lawtrend.
Яны падкрэсьліваюць, што масавая ліквідацыя істотна закранула аб’яднаньні польскай і іншых нацыянальных меншасьцяў. З 11 зарэгістраваных у Беларусі нацыянальных, культурна-асьветніцкіх некамэрцыйных арганізацый палякаў пасьля пачатку масавай ліквідацыі ў 2021 годзе засталіся дзьве: ГА «Польская община» і праўладны «Саюз палякаў на Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі вымусілі закрыцца ў Беларусі каля 10 устаноў, дзе вучылі польскай мовеЗа пэрыяд 2021–2023 гадоў прымусова ліквідавалі сама меней чатыры нацыянальныя НКА літоўцаў, столькі ж арганізацый прынялі рашэньне аб самастойнай ліквідацыі.
Таксама ліквідаваныя МГА армян «Урарту», грамадзкія аб’яднаньні «Берасьцейскае абласное габрэйскае аб’яднаньне „Алія“», «Полацкі габрэйскі культурны цэнтар», «Габрэйская адукацыйная праграма», «Беларускае таварыства немцаў „Нямецкі дом“».
Lawtrend адзначае, што ўлада ў мэтах падаўленьня грамадзянскай актыўнасьці шырока выкарыстоўвае заканадаўства аб супрацьдзеяньні «экстрэмізму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні ліквідавалі арганізацыю літоўцаў зь вёскі Пеляса Воранаўскага раёну. МЗС Літвы выступіла з пратэстам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі падалі пазоў аб ліквідацыі асацыяцыі цыган «Рома»