Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі вымусілі закрыцца ў Беларусі каля 10 устаноў, дзе вучылі польскай мове


У польскай школе беларускага Ваўкавыску, архіўнае фота
У польскай школе беларускага Ваўкавыску, архіўнае фота

Вядома, што кіраўніцтва моўных школ затрымліваюць, а ад супрацоўнікаў патрабуюць сьпісы выкладчыкаў і студэнтаў.

Каля 10 камэрцыйных устаноў у Беларусі, дзе вывучалі польскую мову, былі вымушаныя закрыцца празь ціск сілавікоў, піша польскае выданьне Dziennik Gazeta Prawna.

Раней стала вядома, што многіх кіраўнікоў моўных школ затрымлівалі, ад супрацоўнікаў патрабавалі сьпісы выкладчыкаў і студэнтаў такіх заняткаў.

21 сьнежня 2023 году прадстаўнікі спэцслужбаў наведаліся на курсы PanProfesor. Але гэтая кампанія была не адзінай, каму давялося перажыць падобнае: на некалькіх іншых курсах польскай мовы былі затрымалі дырэктараў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў, некаторых зь іх прымусілі запісаць «пакаянныя» відэа.

Да вядомых ужо абвінавачаньняў дадаліся «вучыў польскай мове» і да таго падобнае. У чым «грэх» навучаць польскай мове, сілавікі не растлумачылі.

Паводле прадстаўнікоў моўных курсаў PanProfesor, ім было «настойліва прапанавана»:

  • спыніць рэкляму;
  • зачыніць офіс і спыніць заняткі (ужо падчас візыту «гасьцей» былі сарваныя таблічкі з надпісам PanProfesor зь дзьвярэй);
  • самастойна зьліквідаваць кампанію.

Праўдападобна, тыя ж патрабаваньні выстаўлялі і іншым школам і групам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG