Уладальнік варшаўскага паба зь Беларусі загінуў ва ўласным бары

Сьвечка, ілюстрацыйнае фота

46-гадовы ўладальнік варшаўскага паба, грамадзянін Беларусі Аляксандар Д. упаў з крутой лесьвіцы, калі спускаўся ў падвал свайго бара, і загінуў. Мэдычныя службы пацьвердзілі яго сьмерць, — паведамляюць польскія СМІ.

Няшчасны выпадак адбыўся позна ўвечары ў пятніцу, 5 сьнежня, на вул. Вольскай. 46-гадовы гаспадар паба ад падзеньня памёр на месцы. Яго цела знайшоў кліент, які выклікаў дапамогу.

— На месцы праведзеная праверка з удзелам пракурора раённай пракуратуры г. Варшавы. Цела загінулага дастаўлена ў Інстытут судовай мэдыцыны для ўскрыцьця. Пракуратура чакае перадачы матэрыялаў з паліцыі, каб афіцыйна распачаць расьсьледаваньне, — паведаміў пракурор Шыман Банна з Акруговай пракуратуры ў Варшаве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У судзе над беларусам, які стаў прычынай сьмяротнага ДТЗ у Познані, выступілі экспэрты. Што яны сказалі