Дзе ў 2024 годзе можа ўспыхнуць вайна — у публікацыі з такой назвай амэрыканскі часопіс Foreign Policy аналізуе 8 месцаў на плянэце, дзе сёлета з высокай імавернасьцю можа пачацца збройны канфлікт. Сярод такіх месцаў, паводле ацэнкі выданьня, — Гаяна, М’янма, Абхазія, Камэрун, Пакістан і Ірляндыя. І Беларусь.
Разьдзел публікацыі пад назвай «Каляпс Беларусі», напісаны Джонам Р. Дэні, прафэсарам-дасьледчыкам Інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў вайсковага каледжа арміі ЗША. Прапануем вам пераклад гэтага разьдзелу.
За апошнія пару гадоў сярод многіх, хто назірае за Беларусьсю, узьнік кансэнсус адносна таго, што Расея пасьпяхова ажыцьцявіла «мяккую анэксію» свайго меншага суседа. Расейскі ўплыў і прамы кантроль цяпер распаўсюджваецца на беларускую эканоміку, урад і войска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ЗША бачаць у Беларусі дваяўладзьдзе», — вынікі стратэгічнага дыялёгу беларускіх дэмакратычных сілаў і ЗША паводле амэрыканскага экспэртаАднак гэта яшчэ не ператварыла Беларусь у поўную марыянэтку — напрыклад, нягледзячы на няспынныя асьцярогі наконт адкрыцьця новага фронту ў вайне Расеі супраць Украіны, беларускія войскі яшчэ не ўступілі ў бой. Аднак ня выключана, што Крэмль, сутыкнуўшыся з кадравымі праблемамі, можа запатрабаваць большага ад беларускіх уладаў у Менску. Калі гэта адбудзецца і беларускі прэзыдэнт-дыктатар Аляксандар Лукашэнка зноў будзе супраціўляцца, Масква можа нарэшце стаміцца ад яго, выштурхнуць яго і паставіць яшчэ больш згаворлівага лідэра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь як цень Расеі: вынікі 2023 году ад Аляксандра КласкоўскагаУлічваючы сьведчаньні глыбокіх расколаў у беларускай эліце, сярод звычайных грамадзянаў і ў войску, няма гарантыяў, што ўсе элемэнты грамадзтва проста зьмірацца з гэтым. Замест гэтага, магчыма, разгорнецца грамадзянскі канфлікт, у якім розныя групоўкі возьмуцца за зброю альбо каб вызваліць дарогу для прызначанага Крамлём лідэра, альбо для падтрыманьня сыстэмы Лукашэнкі.
Зразумела, трэцяя альтэрнатыва палягае ў тым, што лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў выгнаньні ў суседняй Літве, можа паспрабаваць вярнуцца і згуртаваць антырасейскія і антылукашэнкаўскія сілы. Імаверна, што расейскія вайскоўцы і службы бясьпекі будуць уцягнутыя ў канфлікт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці хацеў Лукашэнка ўцякаць ад Пуціна праз Варшаву. Гутарка з аўтарам сэнсацыйнай кнігіСа свайго боку, Лукашэнка можа ўцячы на Захад, мяркуючы, што Пуцін мае намер абысьціся зь ім гэтак жа, як і з кіраўніком ПВК «Вагнэр» Яўгеніем Прыгожыным, і што ўрады Польшчы ці краін Балтыі будуць рады яго прыняць. Хутчэй за ўсё, ён быў бы не самотны ў такім кроку — разам зь ім хлынуў бы масавы паток беларускіх уцекачоў у Польшчу, Літву і Латвію.
Калі Ўкраіна можа служыць за арыенцір — а зь яе паўцякалі каля 14% насельніцтва — Захад можа чакаць каля 1,3 мільёна беларускіх уцекачоў. Акрамя таго, ЗША і іх саюзьнікі сутыкнуліся б, як і ва Ўкраіне, з выклікам — ці варта адкрыта ўзброіць і падтрымаць пасьлядоўнікаў Ціханоўскай ці нейкую іншую фракцыю? Ці праводзіць сакрэтныя апэрацыі, накіраваныя на тое, каб не дапусьціць канфлікту і вывесьці Пуціна з раўнавагі? Цалкам застацца ўбаку, улічваючы прысутнасьць расейскіх узброеных сіл? Каляпс Беларусі стаў бы яшчэ адным патэнцыйным беспарадкам на лініі разлому Ўсход-Захад.