Інструкцыя аб правядзеньні конкурсу разьмешчаная на сайце міністэрства, паведамляе выданьне Reform.by.
Мэта конкурсу — адбор сцэнараў для поўнамэтражных гульнявых і негульнявых фільмаў, а таксама сэрыялаў. Для кожнага з фарматаў заяўлены прыкладны пералік тэм. Сярод магчымых тэмаў сцэнароў для поўнамэтражнага гульнявога фільму заяўлены «гераізм» сілавікоў у 2020 годзе. Поўны пералік тэмаў для поўнамэтражнага фільму ў гульнявой форме выглядае так:
- гераічнасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас падзей жніўня 2020 году ў Беларусі;
- вайскова-патрыятычная тэма;
- школа і настаўнікі Беларусі;
- працаўнікі беларускай вёскі;
- беларускія лётчыкі-героі;
- героі беларускага спорту;
- кінаказка зь беларускімі героямі для сямейнага прагляду;
- навагодняя гісторыя для сямейнага прагляду, падзеі якой адбываюцца ў Беларусі.
У верасьні 2023 году гендырэктар «Беларусьфільму» Юры Аляксей заяўляў, што зьбіраецца запусьціць вытворчасьць фільму пра падзеі жніўня 2020 году. Тады ён казаў, што прапрацоўваецца канва кінастужкі, потым будзе створаны сцэнар, а праца пачнецца ў 2024 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Беларусьфільме» хочуць зьняць кіно пра ЛукашэнкуСярод тэм для тэлесэрыялаў фігуруе міліцыя. Акрамя таго, можна прапанаваць сцэнары пра беларускую шматдзетную сям’ю, пра падлеткаў ці моладзь. Фармат прадугледжвае 8 або 16 сэрый.
Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць грашовымі прэміямі ў памеры 50 базавых велічынь.