Пра тое, што ягоны партрэт зьявіўся на стэндах «Іх шукае міліцыя», праваабаронцу Паўлу Левінаву паведамілі знаёмыя зь Віцебску.
Як піша «Віцебская Вясна», Паўлу Левінаву расказалі, што ягоны фатаздымак, а таксама фатаздымкі праваабаронцы Ірыны Трацьцяковай і жыхаркі абласнога цэнтру Тацяны Філімонавай, суправаджае тэкст:
«Першамайскі РАУС г. Віцебску за зьдзяйсьненьне злачынства, прадугледжанага ч.2 арт 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх) шукае дадзеных асоб».
Прычым у абвестцы пра Левінава значыцца, што ён нібыта зьдзейсьніў некалькі злачынстваў, кваліфікаваных паводле згаданага вышэй крымінальнага артыкула, паведамляе «Віцебская Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 студзеня: украінку затрымалі за камэнтары; магілёўца, які прыехаў з-за мяжы, зноў арыштавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы назвалі крытычнай сытуацыю ў Беларусі на канец 2023 году