Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка» са спасылкай на рэсурс 15min.lt.
Ільля Епіфанаў перад Калядамі вяртаўся ў Літву, але ня змог уехаць у краіну.
«Грамадзянін Беларусі Ільля Епіфанаў, які працуе дырэктарам санаторыя „Беларусь“, пазбаўлены дазволу на жыхарства ў Літве, таму яго не ўпусьцілі ў краіну», — напісала літоўскае выданьне.
Прадстаўнік Дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы Рокас Пукінскас паведаміў 15min.lt, што дазвол на жыхарства Епіфанава анулявалі праз тое, што ён «можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2023 годзе зь беларускага санаторыя ў Друскеніках звольнілі 200 супрацоўнікаўСытуацыя з санаторыем
Санаторый «Беларусь» у літоўскім горадзе Друскенікі знаходзіцца пад санкцыямі са сьнежня 2020 году. На той момант ён падпарадкоўваўся кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, але ўлетку 2021 году яго перадалі ў падпарадкаваньне Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва. З таго моманту рахункі санаторыя разблякавалі, і ён ізноў змог прымаць гасьцей.
З прычыны санкцыяў і блякаваньня рахункаў санаторый доўгі час меў праблемы з выплатай заробкаў працаўнікам.
Улетку 2022 году заснавальнік паведаміў, што санаторый «Беларусь» працуе стабільна. Аднак папраўляць там здароўе маглі толькі грамадзяне Эўразьвязу, беларусы прыехаць туды не маглі — Літва не выдавала ім візы. Выключэньне зрабілі толькі для беларускіх дзяцей-інвалідаў зь візамі і бацькоў, якія іх суправаджаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Літве вырашыў, што дацкі банк ня верне замарожаныя грошы санаторыю «Беларусь» у ДрускенікахУ верасьні 2023 году санаторый «Беларусь» прайграў суд у справе аб вяртаньні грошай, якія былі замарожаныя ў сувязі з увядзеньнем санкцыяў. Суд пастанавіў, што санаторый грошы не атрымае.
Епіфанаў расказваў, што за апошнія два гады з санаторыя давялося звольніць больш за 200 чалавек.