У 2024 годзе ў Лёндане і іншых гарадах сьвету адбудзецца Elvis Evolution. На сцэне гледачы ўбачаць галяграму Элвіса Прэсьлі, паведамляе Euronews.
Праз 47 гадоў пасьля сьмерці Элвіс Прэсьлі вяртаецца на сцэну. Караля рок-н-ролу «ажывяць» пры дапамозе штучнага інтэлекту: у лістападзе 2024 году ў Лёндане адбудзецца прэм’ера Elvis Evolution.
На сцэне гледачы будуць бачыць поўнапамерную галяграму музыкі, створаную на аснове тысяч хатніх фатаздымкаў і відэа.
Шоў таксама заплянаваныя ў Лас-Вэгасе, Токіё і Бэрліне.
Ідэя «ажывіць» Прэсьлі ўзьнікла сярод арганізатараў пасьля посьпеху падобнага шоў групы ABBA, дзе на сцэну праецыравалі галяграмы чальцоў групы ў маладосьці — AВВАтары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Элвіс як канапа