Ня меншы, чым на музыку, быў яго ўплыў на слухачоў, якія апранаюцца, гадуюць бакі і носяць чубы, як іх кумір. Палова ня верыць, што кароль памёр, рэгулярна публікуюцца весткі пра яго зьяўленьне ў розных месцах. Сёньняшняя вестка — зь Менску. Не таму, што там будзе вечарына ці вывучаюць яго рэпэртуар.
Сёньня можна паспрабаваць купіць са зьніжкай канапу «Элвіс», пераможцу на конкурсе «Лепшая мэбля Беларусі». Трэба толькі зайсьці ў краму і засьпяваць што-небудзь з Элвіса. Напрыклад, «Турэмны рок» .
Бо ў Беларусі ад канапы да нараў часам адзін крок.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.
Сёньня ў сьвеце сьвяткуюць 80-ты дзень народзінаў караля рок-н-ролу Элвіса Прэсьлі.
Самае папулярнае
1