Пра гэта паведамляе DW.
Такім чынам, Трамп абскардзіў пастанову Вярхоўнага суду Каларада ад 19 сьнежня 2023 году адхіліць яго ад папярэдніх выбараў Рэспубліканскай партыі ў гэтым штаце. Яны заплянаваныя на 5 сакавіка 2024 году.
«Рашэньне Вярхоўнага суду Каларада неканстытуцыйна пазбавіла б права голасу мільёны выбарнікаў у Каларада і, імаверна, будзе выкарыстанае ў якасьці шаблёну для пазбаўленьня права голасу дзясяткаў мільёнаў выбарнікаў па ўсёй краіне», — заявілі ў апэляцыі адвакаты Трампа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Каларада забараніў Трампу ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарахЗабарона для Трампа балятавацца на праймэрыз у Каларада
Забарону балятавацца на праймэрыз для Трампа Вярхоўны суд Каларада абгрунтаваў 14-й папраўкай да Канстытуцыі краіны. Яна пазбаўляе права займаць цывільныя і вайсковыя дзяржаўныя пасады асобаў, якія ўдзельнічалі ў мяцяжы. Штурм Капітолію прыхільнікамі экс-прэзыдэнта ЗША ў студзені 2021 году судзьдзі расцанілі як мяцеж.
«Апэляцыя спадара Трампа ўзмацняе ціск на Вярхоўны суд ЗША, улічваючы колькасьць прэтэнзіяў да правамоцнасьці спадара Трампа і неабходнасьць агульнанацыянальнага рашэньня гэтага пытаньня на фоне набліжэньня праймэрыз», — напісала ў сувязі з гэтым газэта The New York Times.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ ў адным штаце ЗША забаранілі экс-прэзыдэнту Трампу балятавацца ў прэзыдэнтыАпэляцыя Трампа на адхіленьне яго ад праймэрыз у штаце Мэн
Раней, у ноч на 3 студзеня, СМІ паведамілі, што Трамп падаў у суд штата Мэн апэляцыю на рашэньне дзяржсакратара штата Шэны Белоўз не дапусьціць яго да ўдзелу ў праймэрыз рэспубліканцаў на тэрыторыі гэтага штата.
Пазовы ў дачыненьні да экс-прэзыдэнта ЗША з патрабаваньнем забараніць яму ўдзельнічаць у праймэрыз былі пададзеныя яшчэ ў некалькіх штатах.
Вярхоўны суд Мінэсоты ў лістападзе 2023 году адмовіўся забараняць Трампу балятавацца, а ў Мічыгане суд пастанавіў, што не судовая ўлада, а Кангрэс ЗША павінен вырашаць, ці можа рэспубліканец застацца ў выбарчых бюлетэнях.
Сам экс-прэзыдэнт ЗША сваё дачыненьне да штурму Капітолію адмаўляе.