Аляксандар Лукашэнка прызначыў вайсковага камісара Магілёўскай вобласьці Віталя Ядзевіча на пасаду чальца Магілёўскага аблвыканкаму і зрабіў іншыя прызначэньні на пасады ва ўрадзе.
У прыватнасьці, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, новым міністрам эканомікі стаў Юры Чабатар, які да гэтага прызначэньня працаваў першым намесьнікам міністра эканомікі.
Першым намесьнікам міністра транспарту і камунікацый стаў Валер Вярэніч, які раней ачольваў Баранавіцкае аддзяленьне Беларускай чыгункі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можам атрымаць рэжым, горшы, чым пры Лукашэнку». Экспэрт прадказвае вайсковую дыктатуру ў Беларусі
Яшчэ два вайскоўцы — Ігар Залатар і Сяргей Зайцаў — узначаляць, адпаведна, упраўленьне матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня аб’яднанага штабу АДКБ і ўпраўленьне праблем вайсковай бясьпекі Сакратарыяту АДКБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адданыя Крамлю? Ключавыя вайскоўцы Лукашэнкі — ураджэнцы Расеі або выпускнікі расейскіх вучэльняўНовым генэральным дырэктарам БелАЭС прызначылі 51-гадовага ўраджэнца Гомля Сяргея Бабовіча. З 10 жніўня 2020 году ён працаваў намесьнікам гендырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня «Белэнэрга». Да яго, зь першых дзён рэалізацыі праекту, БелАЭС кіраваў Міхаіл Філімонаў.
Цягам тыдня гэта ўжо другое звальненьне топ-кіраўнікаў, якія адказвалі за працу БелАЭС: 29 сьнежня рашэньнем ураду быў адпраўлены ў адстаўку намесьнік міністра энэргетыкі 68-гадовы Міхаіл Міхадзюк, які непасрэдна курыраваў працу БелАЭС. На пасадзе намесьніка кіраўніка Мінэнэрга Міхадзюк працаваў з 2005 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адправілі ў адстаўку намесьніка кіраўніка Мінэнэрга, які зьняпраўджваў інфармацыю Bloomberg аб няштатнай сытуацыі на БелАЭС