З пачатку 2024 году візавы цэнтар Польшчы ў Беларусі падняў тарыфы на свае паслугі.
На абноўлены прэйскурант зьвярнула ўвагу выданьне CityDog.io.
У прыватнасьці, павялічылася цана на самыя распаўсюджаныя дадатковыях паслугі візавага цэнтру:
- запаўненьне візавай анкеты (з 19 да 21 рубля);
- SMS-апавяшчэньне аб гатоўнасьці пашпарта (з 6 да 7 рублёў);
- кур’ерская дастаўка гатовага пашпарта (зона 1, з 19 да 22 рублёў);
- падача дакумэнтаў на візу курʼерскай дастаўкай (зона 1, з 55 да 80 рублёў).
Поўны сьпіс новых расцэнак можна знайсьці па спасылцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмяніліся правілы падачы дакумэнтаў на польскі шэнген: цяпер іх трэба падаваць па месцы рэгістрацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-амбасадар Нямеччыны: Да 50 тысячаў беларусаў чакаюць у чарзе, каб атрымаць шэнгенскія візы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турыстычныя, працоўныя, гуманітарныя. Візавы гід для беларусаў