Гэты дзень у гісторыі
1591 — Слонім атрымаў герб.
1925 — У Менску прайшоў І-ы Ўсебеларускі зьезд настаўнікаў.
1948 — М’янма атрымала незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.
1964 — Пачаўся візыт папы Паўла VI на Сьвятую зямлю; ён стаў першым папам, які наведаў Ерусалім.
2004 — Прэзыдэнтам Грузіі быў выбраны лідэр «Рэвалюцыі ружаў» Міхэіл Саакашвілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 20-ю гадавіну «Рэвалюцыі ружаў» у Тбілісі заклікалі вызваліць экс-прэзыдэнта СаакашвіліУ гэты дзень нарадзіліся
1515 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1643 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном.
1729 — Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык.
1869 — Ядвігін Ш. , беларускі празаік, публіцыст, драматург.
1952 — Юры Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі (выкрадзены ў 1999 годзе).
1959 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і палітоляг.
1986 — Андрэй Краўчанка, беларускі лёгкаатлет, на Алімпіядзе ў Пэкіне (2008) заваяваў срэбны мэдаль у дзесяціборстве.
У памяці
1897 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.
1941 — Анры Бэргсон, францускі філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1960 — Альбэр Камю, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1961 — Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы.
2021 — Уладзімер Станкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.