Дата дня
3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку нарадзіўся журналіст і сьпявак Багдан Андрусышын (Данчык). Скончыў Унівэрсытэт Нью-Ёрку са ступеньню бакаляўра журналістыкі. Працаваў на Свабодзе з 1992 да 2021 году. Як музыка выдаў 6 альбомаў беларускіх песень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невядомы Данчык». Гранічна шчырыя размовы з культавым сьпевакомТаксама ў гэты дзень
1906 — у Менску пачала выдавацца расейская нацыяналістычная газэта «Минское слово».
1918 — створаны Выканкам Рады Ўсебеларускага Зьезду.
1925 — Бэніта Мусаліні распусьціў парлямэнт і прыняў тытул «дучэ» (правадыр).
1959 — Аляска была прызнаная 49-м штатам ЗША.
У гэты дзень нарадзіліся
1738 — Казімер Нарбут, філёзаф і асьветнік.
1779 — Францішак Дзеружынскі, рэлігійны дзяяч, асьветнік у Беларусі і ЗША.
1821 — Міхал Башылаў, мастак, ілюстратар.
1833 — Фёдар Леантовiч, гісторык права ВКЛ.
1850 — Соф’я Кавалеўская, матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка, першая ў сьвеце жанчына-прафэсар. Яна зьявілася на сьвет у Маскве ў беларускай шляхецкай сям’і Корвін-Крукоўскіх.
1905 — Уладзімер Хадыка, беларускі паэт.
1944 — Міхась Раманюк, беларускі этнограф. Заснаваў часопіс «Мастацтва Беларусі» і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамбля танцу Беларусі. У 1981 годзе выдаў альбом «Беларускае народнае адзеньне», які складаецца з архіўных фатаздымкаў ды фота, зробленых аўтарам падчас экспэдыцыяў 1967–1980 гадоў.
1945 — Віктар Дашкевіч, актор Віцебскага тэатру, першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тата хацеў праславіць Віцебск як актор, а праславіў як першая ахвяра каранавірусу». Інтэрвію з дачкой Віктара Дашкевіча. ВІДЭА
1946 — Тадэвуш Кандрусевіч, арцыбіскуп, кіраўнік касьцёла ў Беларусі.
1947 — Васіль Гігевіч, пісьменьнік-фантаст.
У памяці
1855 — Антон Марцiноўскi, выдавец і літаратар.
1923—Яраслаў Гашак, чэскі пісьменьнік.
1951 — Ёсіф Лангбард, архітэктар, які запраектаваў Опэрны тэатар, Дом ураду, Дом афіцэраў і Акадэмію навук у Менску. Нарадзіўся Лангбард у габрэйскай сям’і ў Бельску на Падляшшы.
2022 — Адам Мальдзіс, літаратуразнаўца, гісторык, пісьменьнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тытан сучаснага беларускага Адраджэньня, чалавек-энцыкляпэдыя. Вядомыя беларусы пра Адама Мальдзіса ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі Адам Мальдзіс ня быў акадэмікам, значыць, у Беларусі няма Акадэміі навук