Атлянтычны цыклён прынясе шмат сьнегу і маразы да −16 градусаў.
У Беларусі на 2 сьнежня абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі, паведамляе Белгідрамэт.
Атлянтычны цыклён прынясе шмат сьнегу і маразы да мінус 16 градусаў.
Больш за ўсё ападкаў будзе ў паўднёвых рэгіёнах. Варта быць гатовымі да галаледзіцы і моцных парываў ветру.
На гэты момант у Берасьці каля 0 градусаў, а ў Віцебскай вобласьці да 15 градусаў марозу, адзначае сайт Pogoda.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няпраўда, усе стараюцца чысьціць». На беларусаў падаюць глыбы лёду, а што гавораць улады? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два выпадкі падзеньня лёду з дахаў на людзей: сьмерць у Віцебску, траўма ў Гомлі