Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два выпадкі падзеньня лёду з дахаў на людзей: сьмерць у Віцебску, траўма ў Гомлі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Відэа ў артыкуле можа вас устурбаваць.

У Гомлі глыба лёду ўпала на дзяўчыну, яе забрала хуткая дапамога. Пра здарэньне паведаміў мясцовы паблік «Гомель Online». Паводле інфармацыі выданьня, гэта здарылася 18 сьнежня каля 15:00 на праспэкце Леніна.

«Вялікая куча лёду абрынулася з даху на ходнік. У выніку вельмі моцна пацярпела маладая дзяўчына. Глыбай лёду ёй расьсекла галаву», — расказала «Гомелю Online» падпісчыца, якая стала відавочцай інцыдэнту.

На месца здарэньня выклікалі хуткую дапамогу. Паводле відавочцы, дзяўчыну шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеньнем мозгу і гематомамі.

У Віцебску ў выніку сыходу сьнегу з даху дома 18 сьнежня загінула 39-гадовая жанчына. Трагедыя адбылася на праспэкце Чарняхоўскага, расказалі ў Віцебскім аблвыканкаме. Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту паведаміў аб правядзеньні праверкі па факце здарэньня.

Мяркуючы па апублікаваных кадрах, трагедыя адбылася ў двары жылога дома. На даху дома відаць вялікія ледзяшы.

МНС Беларусі папярэджвае, што 19 сьнежня на асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галалёдзіца, днём месцамі па краіне чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Фактары небясьпекі, паводле ведамства: пашкоджаньне ліній сувязі і электраперадач, парушэньне электразабесьпячэньня, абвальваньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаваньняў, падзеньне дрэваў, цяжкасьць руху транспарту, павелічэньне імавернасьці ўзьнікненьня дарожна-транспартных здарэньняў, рызыка траўматызму насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG