Перад навагоднім відэазваротам дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ўлады Беларусі заблякавалі ў краіне YouTube.
Першым пра гэта паведаміў сайт «Наша Ніва» са спасылкай на чытачоў, якія знаходзяцца ў краіне. З выкарыстаньнем VPN-сэрвісаў патрапіць на плятформу было можна.
Крыніцы «Позірку» і Радыё Свабода ў Беларусі пацьвердзілі гэтую інфармацыю.
Навагодні зварот Ціханоўскай выйшаў 31 сьнежня ў 23.50 адначасова са зваротам Аляксандра Лукашэнкі.
Блякаваньне відэаплятформы працягвалася прынамсі 15 хвілін, пасьля чаго доступ да сэрвісу аднавіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У навагоднім звароце Ціханоўская расказала, што яе 8-гадовая дачка захацела размаўляць па-беларуску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У навагоднім звароце Лукашэнка падзякаваў «за мір» «людзям у пагонах»