83-гадовая каралева сказала аб гэтым у сваёй штогадовай навагодняй прамове.
Пераемнікам стане насьледны прынц Фрэдэрык. Маргрэтэ II уступіла на пасад у 1972 годзе і пасьля сьмерці брытанскай каралевы Лізаветы II стала эўрапейскім манархам, які кіруе ў Эўропе найдаўжэй. 14 студзеня, споўніцца 52 гады ад часу, як яна стала каралевай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лізавета Другая і ўсе астатнія. Хто з эўрапейскіх манархаў мае карані на беларускіх землях
Каралева Даніі сказала, што нагодай для гэтага рашэньня стала апэрацыя на сьпіне, якую яна перанесла ў лютым сёлета.