Кібэрпартызаны ўзламалі сайт БелТА

Стартавая старонка БелТА пасьля ўзлому Кібэрпартызанамі

Сайт інфармацыйнай агенцыі БелТА зазнаў нападу з боку антыўрадавых хакераў.

Сайт не адкрываўся некалькі гадзін. Увечары (на 20:00) ён зноў перастаў працаваць.

Кібэрпартызаны паведамілі, што ўзламана ўнутраная сетка БелТА, адкуль выпампавана 90Гб зьвестак, а гэта ўнутраныя дакумэнты, бухгальтэрыя, асабістая інфармацыя пра супрацоўнікаў.

Ёсьць і іншыя тэхнічныя праблемы, у тым ліку з сэрвэрамі, якімі карыстаецца тэлеграфная агенцыя.

Кібэрпартызаны паведамляюць, што праца ў офісах БелТА паралізаваная, супрацоўнікі вымушаныя працаваць дома, бо ня маюць доступу да працоўных кампутараў.

Ад сябе Кібэрпартызаны пакінулі на сайце шэраг загалоўкаў і пасланьне з патрыятычным воклічам «Жыве Беларусь!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны ўзламалі сайт радыё «Мир»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны ўзламалі сайт беларускага Чырвонага Крыжа і апублікавалі ўнутраныя дакумэнты, датычныя вывазу ўкраінскіх дзяцей