Такія пасылкі да іх дастаўкі або ўручэньня фізычным асобам мусяць даставіць у месцы правядзеньня кантролю. Гэта прадугледжвае ўказ Аляксандра Лукашэнкі ад 25 верасьня 2023 году «Аб дзяржаўным уліку і эксплюатацыі грамадзянскіх бесьпілётных лятальных апаратаў».
Таксама пад кантролем мытнікаў апынуцца і «іншыя тавары, у іх ліку рэчывы і матэрыялы, за незаконнае перамяшчэньне якіх празь дзяржаўную мяжу ў Беларусі прадугледжваецца крымінальная адказнасьць», паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
«Інфармацыя аб месцах і парадку правядзеньня кантролю разьмешчаная ў разьдзеле „Перавозчыкам“ адзінага інтэрнэт-парталу мытных органаў», — адзначылі ў ведамстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўхвалілі законапраект, які забараняе выкарыстоўваць няўлічаныя бесьпілётнікіЦяпер у Беларусі разглядаюць пытаньне ўзмацненьня адказнасьці за незаконнае выкарыстаньне бесьпілётнікаў, ажно да крымінальнай адкажнасьці, паведамляе афіцыйная газэта Гомельскага гарвыканкаму «Гомельскія ведамасьці».
Як расказаў выданьню гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч, у Гомельскай вобласьці зафіксавалі больш за 15 парушэньняў пры выкарыстаньні дронаў і суднаў звышлёгкай авіяцыі. Парушальнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці. Паводле Казакевіча, сёлета дроны незаконна запускалі над крытычна важнымі аб’ектамі і ў месцах збору людзей, што «стварала пагрозу грамадзкай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 сьнежня: Затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасьці дронаўРаней сваім указам Лукашэнка забараніў увоз, выраб і выкарыстаньне дронаў у Беларусі для грамадзян. Цяпер імі могуць карыстацца толькі юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі.
Цяпер, калі ІП ці юрыдычная асоба хоча завезьці дрон на тэрыторыю Беларусі, неабходна атрымаць дазвол у дэпартамэнце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Фізычным асобам улады далі 6 месяцаў, каб «рэалізаваць» (прадаць) свае дроны ІП ці юрыдычным асобам альбо перадаць дзяржаве на захоўваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі Чырвоны Крыж прапанаваў беларусам перадаць яму дроны ў сувязі з указам Лукашэнкі