Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале паведаміў, што прайшоў незалежны аўдыт, і апублікаваў фінансавую справаздачу за пэрыяд з 1 ліпеня 2022 году па 1 лістапада 2023 году.
Як вынікае са справаздачы, за гэты час на рахункі палка паступіла больш за 29 млн грыўняў (каля 770 тысяч даляраў) плюс сродкі ў крыптавалютах. Зь іх данаты склалі больш за 18 млн грыўняў (каля 480 тысяч даляраў) плюс данаты ў крыптавалютах.
Полк выдаткаваў атрыманыя сродкі на запчасткі і рамонт, паліва, абсталяваньне ўласнага СТА, аўтамабілі, бесьпілётнікі і іх рамонт, сродкі сувязі і абсталяваньне, мэдабсталяваньне і мэдыкамэнты, абсталяваньне для прэс-службы, гаспадарчыя патрэбы, экіпіроўку, апэрацыі кібэрпартызанаў.
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале Палка Каліноўскага, сродкі з фонду ўзаемадапамогі пайшлі на матэрыяльную дапамогу параненым і сем’ям загінулых, пахаваньне загінулых, дастаўку сваякоў на пахаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Ціханоўскай апублікаваў справаздачу па выніках праверкі аўдытарскай кампаніі. Што ў ёй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Безь беларускіх ваяроў гэтыя людзі не вялі б дыялёг». Намесьнік камандзіра полку Каліноўскага пра вынікі канфэрэнцыі «Шлях да волі»