Урад Беларусі зьмяніў правілы працы з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Цяпер, як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных структур могуць адмовіць грамадзянам у адказе пры звароце на так званую «гарачую лінію».
У прыватнасьці, цяпер пры адмове грамадзяніна Беларусі або прадстаўніка юрыдычнай асобы паведаміць сваё імя, прозьвішча, адрас месца пражываньня або знаходжаньня зварот будзе лічыцца ананімным і на яго можна не адказваць.
Апроч таго, у выпадку, калі ў звароце зьмяшчаюцца зьвесткі аб падрыхтоўцы або ўчыненьні злачынства або правапарушэньні, грамадзянам будуць прапаноўваць зьвярнуцца ў адпаведныя «праваахоўныя органы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам бяз розьніцы». Ці праўда, што зь Беларусі не выпускаюць тых, хто не паведаміў у органы пра дазвол на жыхарства ў іншай краінеУлады таксама вызначылі, што адказ на зварот ня будуць даваць у тым выпадку, калі «ёсьць падставы лічыць, што мэтай звароту ў часе прамой тэлефоннай лініі зьяўляецца дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і адказных асоб».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьмянілі парадак падачы электронных зваротаў