Ужо сёньня: Дзень народзінаў Валера Ўрублеўскага, аднаго з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году

Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году

Падзеі 27 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

27 сьнежня 1836 году ў мястэчку Жалудок непадалёк ад Шчучына на Лідчыне нарадзіўся Валер Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў. Напярэдадні паўстаньня Ўрублеўскі актыўна ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Горадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.

Таксама ў гэты дзень

У 1831 годзе — Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа.

1918 — Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню.

1932 — у СССР увялі пашпартную сыстэму і абавязковую прапіску па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе адмянілі як праяву царскай адсталасьці і дэспатызму.

1934 — Пэрсія зьмяніла назву на Іран.

У гэты дзень нарадзіліся

1459 — Ян I Ольбрахт, кароль польскі з 1492 году.

1571 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык.

1595 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.

1822 — Луі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй.

1923 — беларускі паэт Анатоль Вялюгін.

Падчас IV зьезду беларускіх пісьменьнікаў. Зьлева направа: Павел Кабзарэўскі, Рыгор Бярозкін, Навум Кісьлік, Рыгор Барадулін, Анатоль Вялюгін, Уладзімер Дубоўка, Юры Багушэвіч.

У гэты дзень памерлі

1746 — беларускі кампазытар нямецкага паходжаньня Ян Голанд, які пісаў опэры ў Нясьвіжы пад апекаю Радзівілаў, а пасьля выкладаў у Віленскім унівэрсытэце.

1840 — беларускі паўстанец Зыгмунд Мінейка, які падчас паўстаньня Каліноўскага быў вайсковым кіраўніком у Ашмянскім павеце, а пасьля ўдзельнічаў у вайне Грэцыі з Турэччынай за востраў Крыт і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі.

1964 — Мікалай Чуркін, беларускі кампазытар і фальклярыст.

1998 — Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік.

2010 — беларуская паэтка і журналістка Тацяна Сапач, загінула ў аўтакатастрофе.

Тацяна Сапач

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сапач, Кудасава, Бартосік, Знак. Найлепшыя кнігі 2022 году