Асобны графік прынялі «з мэтай транспартнага забесьпячэньня навагодніх і калядных сьвятаў».
Адбыліся зьмены ў графіку руху цягнікоў Менскага мэтрапалітэну.
Рух цягнікоў 30 сьнежня 2023 году, а таксама 1, 2, 6, 7 студзеня 2024 году будзе арганізаваны паводле графіку выходных дзён. 31 сьнежня 2023 году мэтро будзе працаваць згодна з графікам выходнага дня зь пераходам на варыянтны графік.
У навагоднюю ноч (з 31 сьнежня 2023 на 1 студзеня 2024 году) мэтрапалітэн будзе прымаць пасажыраў да 4:00. Станцыі «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» (выхад да праспэкту Незалежнасьці) закрыюцца на ўваход у 4:15.
Інтэрвал руху цягнікоў з 00:00 да 4:00 1 студзеня на 1-й і 2-й лініях мэтро складзе 6 хвілін, на 3-й лініі — 10 хвілін.
1 студзеня мэтрапалітэн пачне працу ў 5 гадзін 30 хвілін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыфір замест шампанскага. Беларускія палітвязьні расказваюць, як за кратамі адзначаюць Новы год ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Менгарвыканкаму расказаў, калі ў сталіцы зьбіраюцца будаваць кальцавую, чацьвертую лінію мэтро