Затрымалі вядоўцу мерапрыемстваў
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі вядоўцу мерапрыемстваў Сяргея Туманава, паведамляе «Мэдыязона» з спасылкай на тэлеграм-канал сілавікоў.
У чым менавіта яго абвінавачваюць — невядома. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што «падтрымліваў пратэставыя настроі», а таксама што ў 2020 годзе «быў падпісаны на дэструктыўныя каналы, у якіх патрабаваў прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі» — мяркуючы па скрыншотах, паказаных сілавікамі, ён падпісаў адпаведную пэтыцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 сьнежня: жыхара Берасьця затрымалі на мяжы за ўдзел у пратэстах; магілёўскі блогер ня выйшаў на волю пасьля арыштуУ Лідзе барда Сяргея Чарняка адправілі за краты за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Паводле інфармацыі «Горадзенскай Вясны», 59-гадовага Сяргея Чарняка затрымалі яшчэ два тыдні таму проста на працы. У суд яго везьлі ў кайданках на падлозе службовага буса. Адтуль яго забрала ў кардыялёгію хуткая дапамога, бо Чарняку стала кепска з сэрцам.
Цяпер Чарняка зноў затрымалі. У судзе Лідзкага раёну 20 сьнежня судзьдзя Натальля Лобан прызначыла яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Навагоднія сьвяты Сяргей правядзе за кратамі, а на волю мае выйсьці толькі 3 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 сьнежня: пастара зьліквідаванай царквы «Новае жыцьцё» выклікалі ў Сьледчы камітэтМасавыя затрыманьні ў Баранавічах
Сілавікі выклалі «пакаяльнае» відэа з затрыманымі жыхарамі Баранавічаў. У публікацыі паведамляецца, што яны ўдзельнічалі ў пасьлявыбарных пратэстах. Артыкул, які інкрымінуюць затрыманым, невядомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 сьнежня: 57-гадовай жанчыне прысудзілі 1,5 года калёніі за «абразу Лукашэнкі»