«Беларускі народны банк» спыніць апэрацыі па крэдытах да 3 студзеня

Картка БНБ-банку

Гэта зьвязана не зь фінансавай сыстэмай Беларусі ці становішчам банку, а з тэхнічнымі работамі.

«Беларускі народны банк» папярэдзіў кліентаў, што з 29 сьнежня па 3 студзеня будуць недаступныя апэрацыі па крэдытах. Пра гэта паведамляе прэс-служба банку.

Справа ў тым, што ў «БНБ-Банку» будуць праходзіць тэхнічныя работы, якія закрануць як онлайн, так і офлайн-апэрацыі па крэдытах.

Узяць новы крэдыт будзе нельга. Таксама яго немагчыма будзе пагасіць і прагледзець. Нельга будзе аформіць картку «Дроби».

Усім, у каго ёсьць дзейны крэдыт, «Беларускі народны банк» раіць пасьпець аплаціць яго да 28 сьнежня.

Раней «Сбербанк» заявіў аб магчымых перабоях у працы сваіх банкаматаў з 22 сьнежня па 3 студзеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі новы закон аб сацыяльнай падтрымцы. Тлумачым, што канкрэтна мяняецца
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэмпы росту беларускай эканомікі запавольваюцца, інфляцыя паскараецца, — Эўразійскі банк разьвіцьця