У адной з кватэраў на вуліцы Партызанскай у Віцебску ў выніку пажару загінулі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Адзначаецца, што на выклік ратавальнікі выехалі 25 сьнежня ў 14:29. «Пры абсьледаваньні кватэры работнікі МНС у адным з пакояў выявілі ў несьвядомым стане дзіця і яго маці, а ў суседнім пакоі — гаспадара кватэры і яго жонку, якіх перадалі мэдыкам», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Брыгада хуткай дапамогі канстатавала сьмерць чацьвярых грамадзян. Прычына пажару высьвятляецца.
Узрост загінулага дзіцяці не ўдакладняецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ляхавіцкім раёне ў пажары загінулі двое малых дзяцей