Яго сустракалі ля трапу губэрнатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў і губэрнатар Ленінградзкай вобласьці Аляксандр Драздзенка.
Напярэдадні візыту Аляксандар Лукашэнка страціў голас. На відэа, якое апублікавала ягоная прэсавая служба, паказваюць Лукашэнку, які выходзіць з самалёту, але потым не відаць, як ён спускаецца з трапа. Раней сёлета падчас візытаў у Таджыкістан, Гвінею было бачна, як ён цяжкасьцю спускаўся з трапа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыкмета слабасьці рэжыму. Тэма здароўя Лукашэнкі становіцца палітычнай праблемай Беларусі25 сьнежня Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета (ЭАЭС).
«На парадку дня саміту больш за два дзясяткі пытаньняў, якія ў тым ліку датычацца ключавых напрамкаў далейшага разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў у ЭАЭС, міжнароднай дзейнасьці, макраэканамічнай палітыкі, працы па ліквідацыі бар’ераў, скарачэньні выключэньняў і абмежаваньняў на ўнутраным рынку саюза», — гаворыцца ў паведамленьні.
26 сьнежня анансуецца ўдзел Лукашэнкі ў нефармальнай сустрэчы лідараў краін СНД.
Ці заплянаваная двухбаковая сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, не ўдакладняецца.
У апошнія гады Пуцін рэгулярна запрашае калегаў па СНД у свой родны горад пад Новы год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Армэніі прыме ўдзел у паседжаньні ЭАЭС у Расеі. Раней ён праігнараваў саміты СНД і АДКБ