Празаходняя прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што будзе балятавацца на другі тэрмін увосень наступнага году, і заклікала парлямэнт правесьці рэфэрэндум аб патэнцыйным далучэньні краіны да ЭЗ. Пра гэта паведамляе малдоўская служба Радыё Свабода.
14 сьнежня Эўрапейская рада прыняла рашэньне пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз.
На сваёй старонцы ў Facebook 24 сьнежня Санду заявіла, што будучыня Малдовы — у эўрапейскай сям’і, але ўся краіна павінна вызначаць свой шлях.
«Заклікаю парлямэнт увосень наступнага года ініцыяваць рэфэрэндум, на якім галасы грамадзян будуць вырашальнымі», — дадала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз ухваліў гістарычнае рашэньне аб будучым далучэньні Ўкраіны і Малдовы, але наперадзе новыя выпрабаваньні14 сьнежня Санду вітала прыняцьце парлямэнтам стратэгіі нацыянальнай абароны, якая зьвязвае яе краіну з Захадам, заявіўшы, што гэта «вялікі крок да ўмацаваньня бясьпекі і стабільнасьці нашай краіны».