Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым на мяжы берасьцейцам.
Сайт «Медыязона» знайшоў старонку ягоную старонку ў сацсетках, паводле якой затрыманага завуць Зьміцер Федаровіч.
а відэа ён кажа, што раней быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле «за ўдзел у мітынгу і хуліганства».
Федаровіча затрымалі на мяжы. У тэлефоне берасьцейца сілавікі заўважылі фатаграфіі зь бел-чыовона-белым сьцягам. Некаторы час ён знаходзіўся ў Польшчы, але падрабязнасьці здарэньня і тое, у чым вінавацяць яго, невядомыя.
Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», У 2023 годзе як мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы.
Вядома, што пазьней вялікую частку зь іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).
Часьцей за ўсё затрымліваюць пасьля вяртаньня з Літвы, але праверкі і затрыманьні адбываюцца на ўсіх працуючых прапускных пунктах — у тым ліку, часта затрымліваюць і пасьля праверак на мяжы з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле праваабаронцаў, у 2023 годзе пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы затрымалі 125 чалавекМагілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі ня выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту
Як паведамляе Тэлеграм-канал магілёўскай «Вясны», на яго склалі новы адміністрацыйны пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Алеся Сабалеўскага затрымалі на працы 12 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як «камісія па вяртаньні» зрабілася часткай псыхалягічнага ціску на палітэмігрантаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дырэктар Музэя гісторыі Магілёва Бацюкоў пакінуў Беларусь з-за пагрозы крымінальнага перасьледу