Як паведамляць у суполках беларусаў Польшчы, 24 сьнежня чарга легкавых аўтамабіляў на памежным пераходзе Тэрэспаль-Берасьце складае 12 кілямэтраў.
Легкавікі стаяць па двое сутак, аўтобусы праходзяць мяжу за 12-14 гадзін. Адна жанчына піша, што чарга да на польскім баку ля вёскі Малашэвічы Дужыя доўжылася 14 гадзін, а там да Тэрэспаля заставалася яшчэ 9 кілямэтраў. У чарзе ўзьнікаюць сваркі і бойкі.
Таксама вялікая чарга, але толькі з фураў, стаіць і ў супрацьлеглы бок.
На раніцу 24 сьнежня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі не напісаў пра чэргі на беларуска-польскай мяжы, але паведаміў пра іншыя межы, у прыватнасьці, што на пункце пропуска Грыгароўшчына (мяжа з Латвіяй) на выезд з Беларусі чакае 350 аўтамабіляў, на пунктах пропуска з Літвой у Катлоўцы знаходзіцца 300 аўтамабіляў, у Каменным Лагу 570 аўтамабіляў, у Беняконях 940, у Прывалцы 150.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суткі чаканьня, падаражаньне квіткоў удвая. Што адбываецца на межах Беларусі з Польшчай і Літвой перад сьвятамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На памежным пераходзе Казловічы – Кукурыкі чарга за тыдзень вырасла ўдвая, там больш за 1200 фураў