Як стала вядома Радыё Свабода, з памяшканьня вынесены стары кампутар і праектар. Больш дакладная і дэтальная інфармацыя пра скрадзеныя рэчы зьявіцца пазьней.
Беларуская Клюбоўня — памяшканьне на адной з цэнтральных вуліц Прагі, дзе ўжо шмат гадоў зьбіраюцца актывісты беларускай дыяспары, ладзяць палітычныя ды культурніцкія мерапрыемствы, сустрэчы зь беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, пісьменьнікамі і мастакамі. У верасьні ў Клюбоўні праходзіла сэсія Рады БНР.
Тут жа разьмешчана і беларуская бібліятэка, якая налічвае некалькі тысячаў тамоў твораў мастацкай літаратуры, выданьняў па гісторыі Беларусі.
Паліцыя прыбыла на месца, распачатае сьледзтва.